Пс 121
1  Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.
2  Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
3  Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе.
4  Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля.
5  ГОСПАД — Той, Які захоўвае цябе, ГОСПАД — цень твой праваруч цябе.
6  Удзень сонца ня ўдарыць цябе, ані месяц уначы.
7  ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.
8  ГОСПАД будзе захоўваць твой выхад і твой уваход ад цяпер і на вякі.