Пс 120
1  Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне.
2  ГОСПАДЗЕ, вызваль душу маю ад вуснаў хлусьлівых, ад языка здрадлівага.
3  Што дасьць табе ды якую карысьць прынясе язык здрадлівы?
4  Вострыя стрэлы волата і вугольле ядлоўцавае.
5  Гора мне, што я жыву ў Мэшэка, што я пасяліўся ля намётаў Кедарскіх!
6  Вельмі доўга душа мая жыла сярод тых, што ненавідзяць супакой.
7  Я — [сам] супакой; ды, як толькі прамоўлю, яны [пачынаюць] вайну.