Пс 95
1  Хадземце, будзем весяліцца ў ГОСПАДЗЕ, усклікаць Скале збаўленьня нашага!
2  Станьма перад абліччам Яго з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму!
3  Бо ГОСПАД ёсьць Бог вялікі і Валадар вялікі над усімі багамі.
4  У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і Ягоныя вяршыні найвышэйшыя гор.
5  Ягонае мора, бо Ён яго ўчыніў, і сухазем’е рукі Ягоныя ўкшталтавалі.
6  Прыйдзіце, суклонімся і ўпадзем, укленчым прад Госпадам, Тварцом нашым!
7  Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ чарады Ягонай і авечкі рукі Ягонай. Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,
8  ня рабіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у Мэрыбе, як у дзень выпрабаваньня ў пустыні,
9  дзе бацькі вашыя выпрабоўвалі Мяне, спакушалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае!
10  Сорак гадоў Я брыдзіўся пакаленьнем гэтым, і Я сказаў: “Яны — народ, што блукаецца сэрцам, і яны не спазналі шляхоў Маіх”.
11  Дык Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць ў супачынак Мой.