Пс 53
1  Кіраўніку хору: на лад сумны. Навучаньне Давіда.
2  Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: “Няма Бога! Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.
3  Бог глянуў з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае.
4  Усе адступіліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!
5  Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і Бога ня клічуць?
6  Там яны будуць у страху вялікім, дзе няма страху, бо Бог раскідае косткі тых, якія паставілі табар [супраць] цябе, і ты асароміш іх, бо Бог іх адкінуў.
7  Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі Бог верне палон народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!