Пс 150
1  Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай!
2  Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства Ягонае велічы!
3  Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!
4  Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках!
5  Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!
6  Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!