Пс 15
1  Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ! Хто будзе жыць у намёце Тваім, хто паселіцца на гары Тваёй сьвятой?
2  Той, хто ходзіць беззаганна, і робіць праведнасьць, і кажа праўду ў сэрцы сваім,
3  хто языком сваім не ачарніў, не ўчыніў ліхога бліжняму свайму і ня ўзьвёў ганьбы на таго, хто побач,
4  у вачах якога пагарда для адкінутага і пашана для таго, хто баіцца ГОСПАДА; той, хто са шкодай для сябе прысягаў, але гэтага не зьмяняў,
5  хто срэбра свайго не аддаваў на квоту і хабару супраць нявіннага ня браў. Хто гэтак робіць, не пахісьнецца навекі!