Пс 134
1  Сьпеў узыходжаньня. О, дабраслаўляйце ГОСПАДА, усе слугі ГОСПАДАВЫ, якія начамі стаіцё ў доме ГОСПАДА!
2  Узьнімеце рукі вашыя да сьвятыні і дабраслаўляйце ГОСПАДА!
3  З Сыёну няхай дабраславіць цябе ГОСПАД, Які стварыў неба і зямлю!