Пс 130
1  Сьпеў узыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ!
2  Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго!
3  Калі Ты будзеш памятаць пра беззаконьні, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, хто устаіць?
4  Бо ў Цябе прабачэньне, каб мелі страх [перад Табою].
5  Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.
6  Душа мая [чакае на] Госпада больш, чым стораж раніцы, чым стораж раніцы.
7  Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня,
8  і Ён выбавіць Ізраіль ад ўсіх беззаконьняў ягоных.