Пс 110
1  Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: “Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!”
2  Кій моцы тваёй пашле ГОСПАД з Сыёну: “Мей уладу сярод ворагаў тваіх!”
3  Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая.
4  Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: “Ты сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка”.
5  Госпад праваруч цябе у дзень гневу Свайго скрышыць валадароў,
6  будзе судзіць народы, усё напоўніць трупамі, скрышыць галаву, што пануе над многімі землямі.
7  Са струменя нап’ецца ў дарозе і дзеля таго ўзвысіць галаву.